Стылізаваная кавальская майстэрня ў Гістарычным музеі

11 августа 2020
"Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага". Стылізаваная кавальская майстэрня размясцілася ў Гістарычным музеі. Выставачны праект з'яўляецца своеасаблівым бекстэйджам рэканструкцыі і дазваляе дэталёва разгледзець рыцарскія даспехі і зброю, а таксама азнаёміцца з працэсам кавальства. Такая амуніцыя выкарыстоўваецца падчас летніх ваенна-гістарычных фестываляў.

Каштоўнае дапаўненне экспазіцыі - макеты і харугвы, якія знаёмяць з гісторыяй развіцця еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV да канца XVII стагоддзя. Паглядзець вобразы рыцараў Вялікага княства Літоўскага, воінаў Анастасіі Слуцкай і крылатых гусар Стэфана Баторыя можна да 6-га верасня.