Стаўку на маладыя кадры сёння робяць на прадпрыемстве "Амкадор"

28 августа 2018

Замацаванню маладых спецыялістаў сёння надаецца вялікая ўвага як з боку дзяржавы, так і з боку найбуйнейшых кампаній краіны. На практыцы даказана, што менавіта моладзь становіцца галоўнай крыніцай высокакваліфікаваных кадраў на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі, а таксама фарміруе дзейсны рэзерв на кіруючыя пасады. Адзін з вядучых вытворцаў спецыяльнай тэхнікі ў Беларусі і краінах СНД холдынг "Амкадор" ужо некалькі гадоў вядзе актыўную кадравую палітыку. І сёння можна гаварыць аб першых сур'ёзных выніках. Падрабязнасці ў рэпартажы Вікторыі Антоненкавай (відэа).