Статус Усебеларускай моладзевай будоўлі прысвоены сацыяльным аб'ектам, якія ўзводзяцца ў Астраўцы

20 мая 2019

Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт. Нагадаем, даручэнне вызначыцца з аб'ектам прагучала ў кастрычніку мінулага года. Тады, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ, пытанне ўзняў адзін з актывістаў. Так, у Астраўцы запланавана будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы‚ бальніцы, дзіцячага сада і аўтавакзала. 

Сёння ў Астраўцы імкліва вядзецца і жыллёвае будаўніцтва: ужо да 2020 года  колькасць насельніцтва павялічыцца ўдвая. Звязана гэта, першым чынам, са з'яўленнем атамнай электрастанцыі. Дарэчы, з 2014 года аб’ектам БелАЭС, якія  ўзводзяцца, таксама прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі.