Статыстыка па COVID-19 у Беларусі

18 мая 2020
У Беларусі паправіліся і выпісаныя 10 130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістравана 30 572 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго правялі 364 319 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 171 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.