Стаць праграмістам можна ўжо ў пачатковай школе

1 сентября 2016

У нашай краіне распрацавалі новую навучальную праграму. Зараз школьнікі змогуць азнаёміцца з IT-сферай ужо ў 2-м класе. Парк высокіх тэхналогій прапанаваў праводзіць урокі ў асяроддзі - скрэйч - гэта своеасаблівая азбука праграміравання для малодшых школьнікаў. Сёння яго выкарыстоўваюць для навучання ўжо ў 12-ці краінах. Першымі ў Беларусі праграму пратэсціруюць 15 школ з Ліды, Наваполацка, Віцебска, Баранавіч і Оршы. Пакуль факультатыў будзе праводзіцца раз на тыдзень. Выкладаць будуць настаўнікі інфарматыкі і студэнты педспецыяльнасцяў. Дарэчы, за лета яны таксама прайшлі курс навучання ад спецыяльных трэнераў. Ужо да 6 класа юныя праграмісты змогуць ствараць невялікія фільмы, паштоўкі, прэзентацыі і нават камп'ютарныя гульні.