Стаць шматдзетнай сям'ёй у адзін дзень

9 февраля 2016

У Гродзенскім перынатальным цэнтры на свет з'явіліся першыя сёлета трайняты. Дзяўчынка і два хлопчыкі - доўгачаканы падарунак для сям'і Верабей. Зараз нованароджаныя адчуваюць сябе добра, і як толькі набяруць дастатковую вагу, адправяцца разам з мамай дахаты. Паводле слоў самой мамы, іх вялікую кампанію дома чакаюць усе родныя і блізкія.

У студзені толькі ў Гродзенскім перынатальным цэнтры нарадзіліся больш як 350 немаўлят. Як адзначаюць эксперты, штогод прыкметная пазітыўная дэмаграфічная дынаміка - колькасць родаў павялічваецца. Як і колькасць другіх і наступных родаў.