Рух транспарту ў цэнтры Мінска абмежаваны

3 июля 2017

Стас Ліпскі на сувязі з даху гасцініцы "Планета". Стас, а ты ўжо запосціў сэлфі з хэштэгам #мыбеларусь?

Так, сябры! Фота зрабіў, лічу зараз, што на яшчэ адзін крок я стаў бліжэй да свята. Дарэчы, пра адлегласць. Нагадваем: рух транспарту ў цэнтры Мінска абмежаваны, а менавіта з 5 раніцы цалкам вуліца Старынаўская перакрытая. Паэтапна праезд перакрыюць па шляху ходу тэхнікі. Да заканчэння ранішніх мерапрыемстваў рух абмежаваны на праспектах Машэрава, Незалежнасці і Пераможцаў, вуліцах Мельнікайтэ і Гвардзейскай. У сувязі з вяртаннем баявых машын да месцаў дыслакацыі пасля парада перакрыюць праспекты Машэрава, Незалежнасці, Пераможцаў, вуліцы Ціміразева, Сапёраў, Арлоўскую, Сурганава, Заснавальнікаў і Старынаўскую. Таму тым, хто будзе дабірацца да раёна цэнтральных урачыстасцяў на асабістым аўтамабілі, просім свой маршрут праезду прадумаць загадзя. Нагадваем, метро сёння, у Дзень Незалежнасці, працуе з 5 раніцы і да дзвюх ночы.

А зараз каменцірую карціну, якая адкрываецца перада мною адгэтуль, з вышыні 50 метраў. Бачу, гасцей з кожнай хвілінай усё больш, і гэта натхняе мяне, можа, нават і акрыляе, з нецярпеннем чакаю пачатку парада. Вельмі цікава, як сябе буду адчуваць, знаходзячыся бліжэй за ўсіх да авіятэхнікі, якая дадасць святу асаблівы каларыт. Пункты надгляду працуюць аператыўна, побач з імі, дарэчы, размешчаныя камеры захоўвання. Усё менш і менш часу застаецца да чаканага ўсімі намі дзейства, і гэтае чаканне тут лунае ў паветры паўсюль.