Сёння стартуюць продажы кнігі пад рэдакцыяй эканаміста і дыпламата Кірыла Рудага

7 ноября 2017

Паскарэнне эканамічнага росту краіны неэканамічнымі мерамі. Упершыню зірнуць на фінансавыя праблемы праз культурную прызму прапаноўвае пасол Беларусі ў Кітаі і каманда суаўтараў.

Сёння стартуюць продажы кнігі пад рэдакцыяй эканаміста і дыпламата Кірыла Рудага. Выданне ўзяло за аснову розныя даследаванні сацыёлагаў. Прэзентацыя прайшла на днях на "Кастрычніцкім эканамічным форуме". Гэта ўжо другая кніга Рудага. Першая - "Фінансавая дыета" - стала папулярнай у падзеле бізнес-літаратуры і выклікала шмат дыскусій пра будучыню краіны і яе развіццё.

Чаму Кірыл Руды заве мінулае стагоддзе страчаным? Як Кастрычніцкая рэвалюцыя адбілася на беларускай эканоміцы? І якія страхі тармозяць развіццё? "Галоўны эфір" пагутарыў з аўтарамі кнігі. Падрабязнасці ў гэтую нядзелю.