Стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце

10 июня 2021

Беларускія ўдзельнікі паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі па пажарна-выратавальным спорце. Спаборніцтвы праходзяць гэтымі днямі ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны. У дысцыпліне "Уздым па штурмавой лесвіцы" золата і серабро заваявалі расіянкі, бронза дасталася нашай удзельніцы. А вось у мужчын у міжнародным заліку першыя тры месцы занялі агняборцы з нашай краіны. 

Па выніку міжнародных спаборніцтваў беларускія ратавальнікі вызначацца з саставам зборнай на чэмпіянат свету  па пажарным спорце - ён пройдзе ў Казахстане.