Абанементы, якія сёння з'явіліся ў продажы, даюць права наведаць матчы групавых раўндаў, фінальную гульню на Мінск-Арэне, а таксама папярэдні этап матчаў айчыннай зборнай. Кошт білетаў на галоўнай спартыўнай пляцоўцы вагаецца ад мільёна 900 тысяч да 13,5 мільёна рублёў. На Чыжоўка-Арэне - ад мільёна 680 тысяч да 11 мільёнаў. Нагадаем, у маі будучага года наша сталіца прымае галоўную хакейную падзею 2014 года.














