Барацьба з тэрарызмам, кібербяспека, міжнародныя канфлікты. У Мюнхене стартавала 54-я канферэнцыя па бяспецы. Беларусь на ёй прадстаўляе Уладзімір Макей. Як чакаецца, на палях форуму міністр правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Будуць абмяркоўвацца і беларускія ініцыятывы. Канферэнцыя ў Мюнхене з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных сусветных форумаў у галіне палітыкі бяспекі. У ёй традыцыйна прымаюць удзел вышэйшыя службовыя асобы краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі, кіраўніцтва знешнепалітычных і ваенных ведамстваў, НАТА, АБСЕ, ваенна-прамысловых канцэрнаў.
Стартавала 54-я канферэнцыя па бяспецы. Беларусь прадстаўляе Уладзімір Макей
16 февраля 2018