Навыкам выратавання можна, а галоўнае трэба авалодваць з дзяцінства. З наведвання Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стартаваў XII Міжнародны злёт юных ратавальнікаў-пажарных. Бадай, адно з найбуйных мерапрыемстваў па рабоце з дзецьмі і падлеткамі, арганізаваных МНС сумесна з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй ратавальнікаў-пажарных. Сёлета падлеткаў з Польшчы, Сербіі, Арменіі, Украіны, ЗША, Азербайджана, Расіі, Казахстана і многіх іншых краін гасцінна прыме ўрочышча Баравая, дзе размешчаны ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС.
Вагіп Асадаў, каманда Азербайджана: Наша гісторыя пачынаецца з 2007 года, з нашага першага выступлення на міжнародным злёце Зубраня ў выдатнай краіне Беларусь. Мы таксама ўдзельнічалі ў міжнародным злёце юных ратавальнікаў і пажарных у Расіі і Украіне.
Марыям Мумладзэ, капітан каманды Грузіі: Наша грузінская каманда ўпершыню бярэ ўдзел у злёце юных пажарных-ратавальнікаў. Ужо заўтра мы паедзем у Гомель, дзе будзем удзельнічаць у спаборніцтвах, а таксама прадставім нашу краіну, горад і нашы звычаі. Яшчэ мы падзелімся, чым займаюцца юныя ратавальнікі ў Грузіі.
Прадоўжыцца злёт роўна 10 дзён. За гэты час хлопцы не толькі спасцігнуць навыкі выратавання ў самых розных экстранных сітуацыях, але і будуць весела бавіць час.














