Стартаваў другі тур іміджавага праекта Беларускага радыё "Маладыя таленты Беларусі"

15 апреля 2019
У Мінску стартаваў другі тур іміджавага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё  "Маладыя таленты Беларусі". Ужо сёння ў Вялікай студыі Дома радыё пройдуць жывыя праслухоўванні канкурсантаў. Паколькі сёлета колькасць заявак на музычны форум б'е рэкорды, свае сілы спрабуюць 211 паўфіналістаў, радыёпраслухоўванне падзеляць на два дні. Імя трыумфатара і лаўрэатаў даведаемся не пазней за 2 мая.  Уладальніку Гран-пры будзе прадстаўлена права актыўнай ратацыі ў эфіры Першага канала Беларускага радыё.

Таццяна Якушава, аўтар рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі": "Кожны год мы нешта прыўносім новае ў наш конкурс. Сёлета мы вырашылі, што ў трэцім туры абавязковым творам для выканаўцаў у намінацыях "Эстрадны вакал"  і "Спадчына"  будзе песня,  прысвячэнне малой радзіме. Я думаю, што гэта трошкі будзе спрыяць з'яўленню новых цікавых твораў на патрыятычную тэму".

Конкурс не абмяжоўваецца толькі жывымі выступленнямі фіналістаў, ён мае эфірны працяг. Слухачоў чакае знаёмства з удзельнікамі рэспубліканскага творчага форуму. Кожны тыдзень  у нядзельным эфіры Першага канала Беларускага радыё перадача з аднайменнай назвай "Маладыя таленты Беларусі".