Стартаваў злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху

26 мая 2015

Больш за 200 удзельнікаў сабраў сёння 43-ці злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. Адкрыццё свята стартавала каля стэлы “Мінск - горад-герой”. За званне лепшых знатакоў правілаў дарожнага руху сёлета змагаюцца сем каманд з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Расіі і Казахстана. На працягу чатырох дзён юідаўцы будуць спаборнічаць у ведах ПДР, аказанні першай медыцынскай дапамогі і фігурнай яздзе на веласіпедзе. На суд журы каманды прапануюць насценгазету і агітацыйна-мастацкія мініяцюры.

Нагадаем, да 5 чэрвеня ДАІ краіны праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага: дзеці”. Акцыя прымеркаваная да пачатку канікул у школьнікаў. Інспектары нагадваюць: падчас акцыі вадзіцелям неабходна рухацца з уключаным святлом фар.