Стартаваў новы адукацыйны праект "Бяспечныя педалі"

20 сентября 2017

Засцерагчы ад здарэнняў і веласіпедных траўм праз гульню. Новы адукацыйны праект "Бяспечныя педалі" стартаваў сёння ў адным з дзіцячых садкоў Мінска. Праграма скіравана на дзяцей ад пяці гадоў і на старшакласнікаў. На сустрэчах інспектары ДАІ і вопытныя веласіпедысты ў гульнявой форме тлумачаць асноўныя правілы дарожнага руху. Дашкаляты на практыцы адпрацоўваюць, як трэба кіраваць веласіпедам, як засцерагчы сябе ад небяспекі на дарогах і тратуарах

Велапраект спачатку ахопіць Мінск - адукацыйныя сустрэчы пройдуць у кожным раёне горада. Пасля ў некалькіх гарадах Мінскай вобласці.