Стартаваў "Зорны паход"

26 января 2016

У "Зорны паход" адправяцца больш за дзве сотні студэнтаў і выпускнікоў педагагічнага ўніверсітэта. Патрыятычная акцыя пачалася сёння з урачыстай цырымоніі ля помніка студэнтам і выкладчыкам ВНУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай. У праграме моладзевага патрыятычнага злёту - сустрэчы з ветэранамі, ускладанне кветак да манументаў і абеліскаў, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы для школьнікаў і прафарыентацыйныя трэнінгі для старшакласнікаў.

Наталля Пшанічная, начальнік упраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Гэты праект прысвечаны Году культуры. Таму змест будзе такім: вывучэнне культурнай спадчыны, вывучэнне культурнай гісторыі таго края, куды яны прыйдуць".

Удзельнікаў акцыі, напрыклад, чакаюць у Маладзечанскім, Барысаўскім, Браслаўскім, Столінскім і Старадарожскім раёнах. Акцыя завершыцца ў гэтую пятніцу.