Старт продажу білетаў на абноўленую "Паўлінку"

23 февраля 2021
Зноў любавацца "Паўлінкай"! Сёння стартуе продаж білетаў на прэм'ерны паказ  легендарнага спектакля. Абноўленай п'есай адкрыюць 101-шы сезон Купалаўскага. Нагадаем, афіша нацыянальнага тэатра пуставала паўгода. Вярнуць у першую чаргу галоўны козыр трупы вырашылі з маладым саставам акцёраў (студэнтаў і выпускнікоў універсітэта культуры і Акадэміі мастацтваў).

Прэм'ера "Паўлінкі"  3 сакавіка

Вядома ж, купалаўскія рэплікі пра тудыма-сюдыма прагучаць і з вуснаў народных патрыярхаў: Аўсяннікава, Зубковай, Міронавай і Няфёдавай. Акцёрскі састаў амаладзіў "Паўлінку" за паўтара месяца. Першы паказ  ужо 3  сакавіка. Купіць білет можна і на паказы 5, 6 і 7 сакавіка.