Старт памятным мерапрыемствам да 75-годдзя вызвалення Беларусі ўжо дадзены. Мы шануем кожнага

16 Кастрычніка 2018

Фарсіраванне Дняпра і вызваленне першых населеных пунктаў каштавала мільёнаў жыццяў. Дакладная колькасць загінуўшых салдат, афіцэраў і мірных жыхароў невядомая і сёння. Беларусь страціла кожнага трэцяга. І мы, як ніхто іншы ў Еўропе, шануем памяць вызваліцеляў. У Беларусі няма ні аднаго населенага пункта, дзе не стаяў бы мемарыял, абеліск альбо стэла ў памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця заплаціў за свабоду. Свой ўнёсак у перамогу зрабілі не толькі вопытныя военачальнікі, але і жанчыны, старыя і дзеці, здабываючы сакрэтныя звесткі, змагаючыся ў партызанскіх атрадах.

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён" стала найбуйнейшай за ўсю сусветную ваенную гісторыю. З абодвух бакоў у ёй удзельнічала больш за 4 мільёны чалавек. Больш за паўтары тысячы салдат і афіцэраў атрымалі званні Героя Савецкага Саюза. Беларусь вызвалялі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. І сёння мы шануем кожнага.