Старшых па дварах прызначылі ў Заводскім раёне Мінска

21 ноября 2019

Пакуль толькі 82 чалавекі, неўзабаве лічба павінна вырасці да 200. Старшы двара стане пасрэднікам паміж кіраўніцтвам і спецыялістамі ЖКГ раёна і жыхарамі. Ён будзе трымаць на сваім кантролі стан двара, дзіцячых пляцовак, пад'ездаў, кантраляваць рамонт і санітарны стан, а таксама арганізоўваць суботнікі і святы двара. Пакуль пасада "старшы двара" з'явілася толькі ў Заводскім раёне Мінска. Вопыт могуць пераняць і ў астатніх раёнах горада.

Кіраўнікі двара таксама напрамую змогуць звяртацца да кіраўніцтва раёна не толькі асабіста, але і ў асобным месенджары ў сацыяльных сетках, дзе створаць сваю групу.