Старавойтава: Вяршэнства закону і справядлівасць - галоўнае пры вырашэнні пытанняў грамадзян

14 июля 2023

Завяршыўся асабісты прыём грамадзян у рамках працы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Выслухала жыхароў Мінска і вобласці намеснік старшыні камісіі Ірына Старавойтава. Звярталіся бацькі, дзеці, іх законныя прадстаўнікі з пытаннямі сацыяльнага дабрабыту дзіцяці ў сям'і, выканання яго праў і інтарэсаў. Таксама хвалявала і ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі - у лагеры могуць трапіць не ўсе. З прапановай пашырыць колькасць месцаў выступіла мама 8-гадовага сына - жыхарка Заслаўя. У самім горадзе больш як 45 дзяцей хацелі б правесці гэтыя летнія канікулы з карысцю. Ініцыятыву падтрымалі.