Старадаўні народны абрад адрадзілі ў Строчыцах

6 июля 2021

Абрад першага ўкосу адрадзілі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Супрацоўнікі этнаўстановы запрасілі гасцей на "Сенакосную талаку", падчас якой далі майстар-клас па касавіцы, ладзілі сімвалічнае святочнае шэсце пад характэрныя абрадавыя песні, а таксама паказалі, як правільна вастрыць касу. Тут жа быў арганізаваны і конкурс касцоў. Самыя спрытныя атрымалі прызы.

Спецыяльна для "Сенакоснай талакі" музей закупіў 20 новых кос. Але самыя каштоўныя не сучасныя, а аўтэнтычныя - 3 старадаўнія - захоўваюцца ў калекцыі музея. Азнаёміцца з яшчэ адным рарытэтам - конскімі граблямі - можна было падчас пераварочвання сена.