Старадаўнія тэхнікі ткацкага рамяства адраджаюць у Вілейцы

5 июня 2020
Як ачышчалі і апрацоўвалі лён, ператваралі яго ў трывалыя ніткі - паказваюць на інтэрактыўнай выставе ў мясцовым краязнаўчым музеі. Усе этапы стварэння льнянога палатна наведвальнікі могуць паспрабаваць і самі. Для гэтага на экспазіцыі сабралі неабходныя прылады, якімі карысталіся нашы продкі. У музеі зараз дэманструюць і калекцыю арыгінальных саламяных вырабаў. Іх ствараў ураджэнец Вілейкі Пётр Гатоўка. У сталым узросце ён захапіўся саломапляценнем. У яго вырабах - мясцовыя легенды і казкі.