Старажытны абраз XIX стагоддзя знайшлі супрацоўнікі мытні ў паштовым адпраўленні

22 марта 2017
Паводле звестак ведамства, пасылка накіроўвалася з Амерыкі на адрас мінчаніна. Паводле дэкларацыі, у бандэролі перамяшчалася карціна з рамкай. Аднак пры мытным надглядзе замест звычайнага жывапісу выявілі загорнутую ў поліэтылен ікону ў акладзе. Эксперты ўстанавілі, што абраз "Маці Божая Смаленская" быў напісаны ў другой палове XIX стагоддзя і належыць да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Папярэдне твор мастацтва ацанілі на 4 000 долараў. Зараз абраз канфіскаваны да рашэння суду.