Станцыю метро Малінаўка адкрыюць на наступным тыдні

28 мая 2014

Зараз завяршаецца апошняя падрыхтоўка. У тым, што чтанцыя гатовая прыняць пасажыраў, сёння пераканаўся мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Ён пабываў на тэхнічнай абкатцы вагонаў новага ўчастка. Адзначым, Малінаўка стане 29-й па ліку станцыяй метро. Яе будаўніцтва вялося 4 гады.


Павел Царун, начальнік прадпрыемства Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна: Зараз метрапалітэн вядзе абкатку на 40 кіламетрах за гадзіну, але давядзе да 80 км. Што да адкрыцця станцыі, нам пастаўлена задача на наступным тыдні адкрыць станцыю і запусціць пасажыраў.


Даўжыня пуці на ўчастку паміж станцыямі Пятроўшчына і Малінаўка каля двух кіламетраў. Для падтрымання аптымальнага інтэрвалу руху цягнікоў Мінскі метрапалітэн закупіў 5 дадатковых складаў.