Станцыю метро Малінаўка абяцаюць адкрыць 8 мая

10 апреля 2014
Менавіта з гэтага дня, згодна з планамі, мінчане змогуць з камфортам і без пробак дабірацца да самых аддаленых паўднёвых раёнаў сталіцы. Дарэчы, зараз у тунэлях апошняй станцыі сіняй веткі метро работы вядуцца поўным ходам, каб абавязкова паспець у тэрмін. Спусцілася ў падземку і паглядзела на гатоўнасць Антаніна Станкевіч.

Пасажырам уваход у гэты пераход пакуль забаронены, хаця ўсе работы амаль завершаныя. Засталася хіба што толькі касметыка. Тое ж самае і на станцыі - Малінаўка ўжо выглядае так, як на малюнках. Аформленая ў зялёна-бэжавых колерах, па задумцы архітэктараў, яна павінна нагадваць вясковыя пейзажы.
Зараз работы па будаўніцтве Малінаўкі выйшлі на фінішную прамую. Будаўнікі працуюць у тры змены, бо часу да запланаванага адкрыцця станцыі застаецца зусім нямнога. Адначасова вядуцца работы і ў тунэлях. Спецыялістам трэба ўсталяваць кантактныя рэйкі і іншае абсталяванне.
Адначасова з будаўніцтвам метро вядуцца работы і на паверхні. Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага таксама на завяршальнай стадыі. Дарожнікам застаецца заліць асфальт на некаторых участках і нанесці адпаведную разметку. Пасля рэканструкцыі гэтая транспартная магістраль павінна стаць адной з самых беспраблемных у горадзе.
Заходняя брама сталіцы стане даступнай для аўтамабілістаў 1 мая. А вось метро на тыдзень пазней. Урачыстае адкрыццё станцыі Малінаўка запланаванае на 8 мая.