Станцыя "Вакзальная" трэцяй лініі метро амаль гатовая

10 мая 2018

Сёння тунэлепраходчы комплекс «Алеся» пачаў падземныя работы ад “Вакзальнай” у напрамку “Кавальскай слабады”. Плануецца пракласці два перагоны па 1200 метраў. За дзень тэхніка будзе прабірацца на 12 з паловай метраў.

Адна з першых і вельмі важных для горада - станцыя “Вакзальная”. Яна ўжо практычна гатовая. На гэтай жа пляцоўцы пачнецца і ўзвядзенне буйнога гандлёвага аб'екта.

Да вясны наступнага года двухбаковымі падземнымі тунэлямі злучацца ўсе новыя станцыі – “Вакзальная”, “Кавальская слабада”, “Юбілейная” і “Плошча Багушэвіча”.