Падарунак для жыхароў вёскі Матырына па праве можна назваць доўгачаканым. Вяскоўцы звярталіся ў мясцовыя органы ўлады, бо ў пітной вадзе ўтрыманне жалеза ў некалькі разоў перавышала норму. Адказам на скаргі стала будаўніцтва станцыі па ачыстцы вады. Гэта ўжо трэці такі аб'ект у Лепельскім раёне, які адкрылі сёлета, і адзінаццатая станцыя, якую пабудавалі ў рамках праграмы "Чыстая вада".
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў: "Калі ўзяць з 2016 года да 2021-га, у нас будзе пабудавана ў вобласці парадку 100 станцый. Гэта вельмі сур'ёзная праца, якая прывядзе да таго, што да канца гэтага года нармальнай пітной якаснай вадой будзе забяспечана парадку 95 % нашага насельніцтва".
Лепельскі раён сёння багаты і на навасельцаў. Сёння 38 сем'яў, прычым 37 з іх шматдзетныя, ва ўрачыстым становішчы атрымалі ключы ад новых кватэр.













