Станцыя "Кастрычніцкая"адкрыта для пасажыраў пасля праверкі безгаспадарнай сумкі

17 октября 2018

Станцыя мінскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" адкрыта для пасажыраў пасля праверкі безгаспадарнай сумкі. Зараз метро працуе ў штатным рэжыме. Доступ пасажыраў на станцыю абмяжоўваўся, таму што працавала сапёрная група. Як высветлілася, у сумцы знаходзіліся асабістыя рэчы, зараз праваахоўнікі вызначаюць яе ўладальніка.