Станцыі метро "Вакзальная", "Кавальская Слабада" і "Аэрадромная" будуць злучаныя да кастрычніка

24 мая 2019

Развіваецца  транспартная  артэрыя  і  пад  зямлёй.  Тунэлепраходчаму  комплексу  "Алеся"  трэба будзе прайсці  1 270 метраў і звязаць другім перагонным тунэлем станцыі "Вакзальная"  і "Кавальская Слабада". Такім чынам тры станцыі новай зялёнай веткі  метро - "Вакзальная", "Кавальская Слабада" і "Аэрадромная"  - будуць  поўнасцю злучаныя да кастрычніка. Паралельна  актыўна вядуцца  аддзелачныя работы.  А  ўжо ў студзені  Метрабуд плануе  запусціць пробны састаў і пачаць  тэсціраванне новай веткі.