Станькаўскі Дом майстроў рыхтуецца да вялікай выставы–кірмашу
23 июня 2020
Яна традыцыйна пройдзе ў Дзяржынску на Дзень горада – 3 ліпеня. Народныя промыслы раёна звычайна прадстаўлены шматлікімі відамі творчасці, а на гэты раз падрыхтаваны дзве вялікія выставы - "Час выцінанкі" і "Моц сям'і". Вядомы майстар разьбы па дрэве Андрэй Мартынюк стварыў новую калекцыю драўляных гадзіннікаў, ўпрыгожаных у стылі беларускай выцінанкі. Эскізы аўтарскіх работ майстроў выбіраў з розных раёнаў Беларусі. Выставу "Моц сям'і" прадстаўляюць некалькі майстроў, якія займаюцца стварэннем лялек – абярэгаў. Лічацца, што яны аберагаюць сем'і, дораць шчасце, здароўе і дабрабыт.













