Ці стане танней лятаць з Беларусі?

26 августа 2018

Беларусы для падарожжаў сталі часцей выбіраць самалёты. За апошнія 17 гадоў колькасць авіяпасажыраў у краіне вырасла ў 10 разоў. І гэта агульнасусветная тэндэнцыя. А таму на першы план выходзіць персаналізацыя прадукту- прапанаваць толькі тое, што сапраўды трэба.

Так, калі важны камфорт, прыйдзецца заплаціць больш. Калі на першым плане бюджэт - у пасажыра павінна быць права сэканоміць. Што трэба зрабіць, каб з Беларусі стала танней лятаць, а нашы грамадзяне не галасавалі рублём на карысць замежных авіякампаній? Магчымасці эканоміі вывучыла Вераніка Бута (відэа).