Сталі вядомыя тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання сёлета

14 апреля 2017

Першае выпрабаванне па беларускай мове адбудзецца 12 чэрвеня. Далей з розніцай у два дні - руская мова, яшчэ праз два - грамадазнаўства. Матэматыку абітурыенты будуць здаваць 18 чэрвеня, біялогію - 20-га, замежную мову - 22-га. Далей па раскладзе хімія і фізіка. Выпрабаванне па гісторыі Беларусі пройдзе 28 чэрвеня, 30-га абітурыенты змогуць праверыць свае веды ў геаграфіі. Апошняе ЦТ пройдзе 2 ліпеня, гэта выпрабаванне па сусветнай гісторыі.

Рэгістрацыя ж на цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 30 красавіка, завершыцца 3 чэрвеня. Нагадаем, сёлета ўпершыню абітурыенты маюць магчымасць здаць чатыры прадметы, а сертыфікаты будуць сапраўдныя два гады. Акрамя таго, ва ўступнай кампаніі прадугледжаныя тры рэзервовыя дні замест аднаго.