5 палігонаў, некаторыя ўчасткі мясцовасці і практычна ўсе ваенныя аэрадромы будуць задзейнічаныя ў ваенных манеўрах. У Мінабароны распавялі некаторыя асаблівасці правядзення праверкі боегатоўнасці сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Вучэнне будзе праводзіцца ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. На першым этапе войскі прыбудуць у зыходныя раёны і правядуць комплекс мерапрыемстваў па так званым зладжванні падраздзяленняў. У далейшым высунуцца ў прызначаныя раёны выканання навучальна-баявых задач. Пасля завяршэння перабазавання частка авіяцыі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Паветрана-касмічных сіл Расіі пачнуць сумеснае патруляванне паветранай прасторы.
Актыўная фаза - а гэта сумеснае вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022" - пачнецца 10 лютага. Пасля заканчэння манеўраў воінскія часці і падраздзяленні Узброеных сіл Расіі пакінуць тэрыторыю Беларусі, запэўнілі ў Мінабароны нашай краіны.













