Сёння ў судзе па справе топ-менеджменту Белгазпрамбанка пракурор назваў фірмы-кашалькі, якія выкарыстоўваліся абвінавачанымі для вываду хабараў.
Іх рахункі былі адкрытыя ў сумна вядомым латвійскім банку ABLV. Свет даведаўся пра яго ў сувязі з вобыскамі і абвінавачаннямі ў адмыванні грошай і фінансаванні тэрарызму. Меры супраць фінансавай структуры былі ініцыяваныя ЗША.
У судзе таксама паведамілі, што былі створаныя ключы для аддаленага кіравання рахункамі. Іх кантраляваў асноўны фігурант справы. Мяркуючы па агучанай інфармацыі, следствам устаноўленыя падстаўныя фірмы, сумы адкатаў і даты атрымання "брудных" грошай. Напрыклад, пералік дзяржабвінаваўцам зафіксаваных як злачынныя грашовых пераводаў з адной толькі карткі-ключа аддаленага доступу заняло каля 11 хвілін. Зыходзячы з інфармацыі, агучанай пракурорам, можна таксама зрабіць выснову, што экс-кіраўнік Белгазпрамбанка выкарыстаў сваё службовае становішча для атрымання хабараў ад прадпрымальнікаў у абмен на спрыяльныя ўмовы па атрыманні крэдытаў. Прадпрымальнікам ставілася таксама ўмова браць у склад заснавальнікаў кампаніі афшорную фірму, каб праз яе выводзіць грошы. Незаконныя ўзнагароды дбайна ўтойваліся ад справаздачнасці. Памер адкату вызначаўся як працэнт ад прыбытку кампаній.













