Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне"

10 января 2017

Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб прысуджэнні пяці высокіх узнагарод і дзесяці спецпрэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Лаўрэатамі прэміі "За духоўнае адраджэнне" сталі калектыў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей і інвалідаў, а таксама Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка. Узнагароды ўдастоена Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне. Адно з іх - маштабная рэканструкцыя Кургана Славы. Сярод лаўрэатаў прэміі - таксама загадчык кафедры архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў - за адзіную ў сваім родзе кнігу "Народнае дойлідства Беларусі" і настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Яўсевій. Ён дапамагае людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Па выніках мінулага года прысуджана і 10 спецпрэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Сярод уладальнікаў - і калектыў Белтэлерадыёкампаніі - за стварэнне серыі ролікаў "Мы зрабілі гэта разам".