Сталі вядомыя імёны фіналістаў конкурсу Сям'я года

18 сентября 2014
Усе яны будуць спаборнічаць паміж сабой 24 кастрычніка на сцэне Тэатра музкамедыі ў Мінску.

Як расказала нам у інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі начальнік аддзела Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч, кожная сям'я атрымае прызы ад спонсараў. Пераможцаў чакае яшчэ і грашовая ўзнагарода. За першае месца - каля 14 мільёнаў рублёў.

Вера Лабковіч, начальнік аддзела Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: Гэта сем'і з розных рэгіёнаў, з розных гарадоў - як вялікіх, так і маленькіх. Сем'і з Мінска, Брэста, Веткі, Ваўкавыска, Магілёва, гэта значыць геаграфія вельмі розная. Сем'і шматдзетныя, вельмі цікавыя. Прычым, прафесія бацькоў самая розная - гэта і рабочыя прафесіі, гэта і акцёры - творчыя людзі.

Конкурс Сям'я года праводзіцца адзін раз за два гады. Упершыню ён прайшоў у 2012-м. Адна з галоўных умоў для ўдзелу - поўная сям'я мінімум з двума дзецьмі. Як і куды падаць заяўку на ўдзел? Якія бонусы даюцца ў нашай краіне шматдзетным сем'ям? І на якім этапе распрацоўка праекта Вялікая сям'я? Поўную версію анлайн-канферэнцыі вы можаце пачытаць на нашым сайце.