ЗША перадалі Беларусі абсталяванне для выяўлення радыеактыўных матэрыялаў

16 февраля 2020
Беларускія пагранічнікі атрымалі сучаснае абсталяванне для забеспячэння аховы мяжы на тэрыторыі радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На падставе мемарандума аб паразуменні  прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі ЗША перадалі мабільныя сістэмы для выяўлення радыеактыўных матэрыялаў. Аўтаномнае абсталяванне будзе працаваць на пагранпасце "Нароўля" - гэта  першае падраздзяленне зялёнай мяжы, мадэрнізаванае ў рамках гэтага праекта. 

ЗША з 2013 года аказваюць нашай краіне такую міжнародную тэхнічную дапамогу. Рэалізацыя праекта дазволіць значна павысіць эфектыўнасць процідзеяння незаконнаму абароту радыеактыўных і ядзерных матэрыялаў на беларускай мяжы.