Тэрміны бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі прапанавана павялічыць да 10 сутак

25 сентября 2017

Тэрміны бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі прапанавана павялічыць з пяці да дзесяці сутак. Пра гэта сёння паведаміў намеснік міністра спорту і турызму.

Міхаіл Кравец адзначыў, што бязвізавы рэжым паспяхова прайшоў абкатку. Але спяшацца з развіццём праекта ў Беларусі не будуць: пытанні гарантавання бяспекі пастаўленыя ў аснову асноў. Зараз рашэнне ўзгадняецца з іншымі ведамствамі. Чакаецца, што 10-дзённы тэрмін знаходжання без віз запусцяць да другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе.

Асаблівыя ўмовы знаходжання ў нашай краіне прапануюць кітайскім гасцям. Для іх будзе прадугледжаны 30-дзённы бязвізавы ўезд.