Ключы ад пабудаванай кватэры беларусы змогуць атрымаць на працягу месяца з моманту ўводу дома ў эксплуатацыю. Такое распараджэнне напярэдадні падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі. Рашэнне паскорыць і спарадкаваць працэс засялення звязана з тым, што шэраг забудоўшчыкаў дагэтуль не могуць арганізаваць работу па своечасовым уводзе жылля ў эксплуатацыю і па яго здачы.
Аляксандр Горваль, начальнік упраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: Складзены такі алгарытм работы, каб на працягу месяца з моманту зацверджання акта ўводу аб'екта ў эксплуатацыю, чалавек, які цалкам разлічыўся за кошт пабудаванага жылля, мог атрымаць ключы і засяліцца ў сваю кватэру.
Зараз усе ўдзельнікі жыллёвага будаўніцтва будуць працаваць не паслядоўна, а паралельна. Такім чынам, скароціцца час на арганізацыйныя пытанні і афармленне неабходных дакументаў.














