Тэрмін тэрміновай ваеннай службы будзе ўключаны ў страхавы працоўны стаж

19 октября 2019

Тэрмін тэрміновай ваеннай службы ў Беларусі будзе ўключаны ў страхавы працоўны стаж. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны. Урад прапрацаваў комплекс мер па павышэнні статусу вайскоўцаў. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні  падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў, частка з іх будзе ўнесена ўжо да 1 снежня. Прапрацоўваецца яшчэ шэраг мер, якія прадугледжваюць ільготы  вайскоўцам тэрміновай службы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, а таксама жыллёвага забеспячэння.