Тэрмін знаходжання ў Беларусі без рэгістрацыі для замежнікаў плануецца падоўжыць да 10 дзён

26 июля 2018

Тэрмін знаходжання ў Беларусі без рэгістрацыі ў органах унутраных спраў для замежнікаў плануецца падоўжыць да 10 дзён.

Зараз знаходзіцца без рэгістрацыі турыстам у нашай краіне можна не больш за пяць дзён. Таксама МУС працягвае працаваць над тым, каб арганізаваць гэты працэс праз Інтэрнэт.

Па бязвізавым рэжыме ў Беларусь можна будзе прыязджаць на тэрмін да 30 дзён. Пры гэтым колькасць заездаў не абмяжоўваецца, але агульны тэрмін знаходжання ў краіне не павінен перавышаць 90 дзён на год.