Тэрмін дзеяння дакументаў і даведак прадоўжаны на 3 месяцы

21 мая 2020
Урад вызначыў пералікі дакументаў і даведак, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца на тры месяцы.

Сярод іх  выдача і абмен пашпарта, выдача вадзіцельскага пасведчання, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведак аб стане тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама выдача пасведчанняў інвалідаў. Усяго 369 працэдур, дзе неабходна прадаўжаць дакументы, калі іх тэрмін дзеяння завяршаецца з 30 красавіка па 31 ліпеня.

Нягледзячы на прадаўжэнне тэрмінаў іх дзеяння, грамадзяне маюць права звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы  ў звычайным парадку.