Да дзесяці дзён падаўжаецца тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей Беларусі. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Прэзідэнт. Таксама павялічваецца і колькасць пунктаў пропуску для ўезду ў краіну за кошт тых, якія размешчаны на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах. Пашыраны і тэрыторыі для часовага знаходжання замежных грамадзян. Напрыклад, турыстам Аўгустоўскага канала дазволяць наведваць Гродна і Гродзенскі раён, а з Белавежскай пушчы - Брэст, а таксама Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі раёны. Раней Белавежскую пушчу наведваць без візы іншаземцы маглі ў тэрмін да трох сутак, Аўгустоўскі канал - да пяці. Такі парадак уезду распаўсюджваецца на грамадзян 77-мі дзяржаў. Указ уступіць у сілу з 1 студзеня.













