Сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў студзені склала больш за 980 рублёў

26 февраля 2019

Традыцыйна па гэтым паказчыку лідзіруе Мінск і Мінская вобласць: 1 400 і 980 рублёў адпаведна. Ніжэй за ўсё сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці - амаль 820 рублёў. У цэлым па краіне рэальная заработная плата ў студзені вырасла ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 7,5 %. Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як паветраны транспарт, інфармацыя і сувязь, фінансавыя паслугі і страхаванне. Заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый сёлета будзе на ўзроўні не ніжэй за 80 % да сярэдняй зарплаты па краіне. Спросціцца парадак налічэння.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацабароны Беларусі: "У пачатку гэтага года прыняты Указ Прэзідэнта № 27 "Па ўдасканаленні аплаты працы ў бюджэтнай сферы". У ім выразна прапісана не дапусціць паніжэння заработнай платы, але пры гэтым спрасціць. З 27-разраднай сеткі мы пераходзім да 18-разраднай, з тарыфнай стаўкі першага разраду - на базавую стаўку".

З 1 мая памер тарыфнай стаўкі першага разраду павялічаць на 2,5 % - амаль да 36,5 рубля.