Сярэдняя працягласць жыцця беларусаў павялічваецца

1 октября 2015

Прагноз спецыялістаў у лічбах напярэдадні дня пажылых людзей агучыў намміністра працы і сацабароны Аляксандр Румак.

Сёлета паказчык ужо складае крыху менш за 73,5 гадоў. Для параўнання, летась беларусы жылі ў сярэднім на тры гады менш. Зараз у краіне пражывае 2,5 мільёна пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій у гэтым месяцы склаў каля трох мільёнаў рублёў. Больш за тое, стала вядома выніковая сума выплат ветэранам і пацярпелым ад наступстваў вайны ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі - яна перавысіла 205 мільярдаў рублёў. Адначасовую дапамогу атрымалі больш за 44 тысячы чалавек.