Сярэдняя пенсія не менш чым 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краіне.

4 января 2018

Такую задачу сёння агучыла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работніка сацыяльнай абароны. Адзначым, што пенсіённыя выплаты ў краіне павышаюцца штогод. Так, пры павелічэнні бюджэту пражытачнага мінімуму індэксуюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да іх. У 2017 годзе яны паднімаліся чатыры разы. У 2018-м іх праіндэксуюць ужо 1 лютага. Міністр адзначыла, што сёлета тэрміны і аб'ёмы росту пенсій будуць залежаць ад паступленняў у бюджэт фонду сацабароны насельніцтва.

Нагадаем, у краіне ў 2017 годзе пачалося павышэнне пенсіённага ўзросту. З 1 студзеня ён складае 56 гадоў для жанчын і 61 год для мужчын. Да 2022 года ён павялічыцца да 58-мі і 63-х гадоў.