Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пачынаюць прымаць дакументы

15 июля 2014

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сёння пачынаюць прымаць дакументы абітурыентаў. Для выпускнікоў дзявятых класаў стаць студэнтам з гэтага года нашмат прасцей - здаваць іспыты не трэба, а залічэнне праводзіцца на аснове так званага конкурсу атэстатаў. Акрамя гэтага, ССНУ прапаноўваюць хлопцам и дзяўчатам і новыя спецыяльнасці: спецыяліст па электроніцы механічных транспартных сродкаў, мікра- і нанаэлектронных тэхналогій, мехатронік халадзільнага абсталявання і спецыяліст камунальных служб.


Юлія Ваніна, прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі:


Спецыяліст будзе мець кваліфікацыю спецыяліст па абслугоўванні і эксплуатацыі жылых дамоў. Гэта вельмі запатрабаваная спецыяльнасць. Першых такіх спецыялістаў пачне рыхтаваць архітэктурна-будаўнічы каледж, ну і потым падцягнуцца ўсе астатнія каледжы Мінска.


Прыём дакументаў у ССНУ для былых дзевяцікласнікаў скончыцца ў апошні дзень ліпеня, а вось для выпускнікоў школ або прафесійна-тэхнічных вучылішч - амаль на тыдзень пазней - свой апошні шанец стаць студэнтам яны могуць выкарыстаць да 6 жніўня.