Сярэднявечны рыцарскі меч вярнуўся ў Магілёў

10 января 2020
Унікальныя кадры трапілі ў распараджэнне Агенцтва тэленавін - сярэднявечны рыцарскі меч 15 - пачатку 16 стагоддзяў вярнуўся ў Магілёў. Яго сучасная гісторыя пачалася больш як 6 гадоў таму, калі на дне ракі Віхры ў Мсціслаўскім раёне былі выяўленыя кіраса, шлем, фрагменты кальчугі, шпоры і іншая амуніцыя. Усе гэтыя знаходкі апынуліся ў руках археолагаў. А вось меч бясследна прапаў. Устаноўлена, што артэфакт быў вывезены за межы Беларусі. А пасля перапродажаў выстаўлены на аўкцыёне ў адной з еўрапейскіх краін. Зараз меч выкуплены і вярнуўся на радзіму. 

Артэфакт важыць амаль паўтара кілаграма. І належыў, як мяркуюць гісторыкі, рыцару з Бургундыі. Ужо ў найбліжэйшыя дні меч будзе прадстаўлены грамадскасці.