Сярэдневяковы квартал ювеліраў выяўлены ў Полацку - знойдзены фрагменты печаў, сасудаў для плаўлення металаў, упрыгажэнні

21 августа 2023

Археалагічная сенсацыя ў Полацку. На тэрыторыі гарадскога стадыёна "Спартак" выяўлены сярэдневяковы квартал ювеліраў. Гэта пацвярджаюць шматлікія знаходкі, сярод якіх залаты злітак, фрагменты ўпрыгажэнняў, сасудаў для плаўлення металаў і элементы печаў. Зараз спартыўны аб'ект рэканструююць. Паколькі размешчаны ён на тэрыторыі Ніжняга замка старажытнага Полацка, будаўнічыя работы суправаджаюць археолагі. Іх задача - забраць з культурнага слоя максімум артэфактаў, якія дадуць больш інфармацыі пра жыццё сталіцы першай беларускай дзяржавы (відэа).