Сярод ахвяр землетрасення ў Інданезіі беларусаў няма

6 августа 2018

Пасольства нашай краіны адсочвае сітуацыю. Пры неабходнасці экстраннай дапамогі для грамадзян Беларусі адкрыта спецыяльная гарачая тэлефонная лінія для сувязі з консульскім супрацоўнікам.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінуў 91 чалавек. Аднак літаральна толькі што з'явілася непацверджаная інфармацыя, што ў сумным спісе 142 жыхары. Больш як 200 атрымалі сур'ёзныя траўмы. Мацней за ўсіх пацярпеў востраў Ламбок. Там разбураныя тысячы будынкаў. Сёння зафіксавана больш як 130 афтэршокаў. Падземную стыхію адчулі і турысты на Балі. Нам удалося звязацца з беларусамі - відавочцамі падзей.